English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што пойдзе да канца

10/03/06

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч пачаў перадвыбарчы тур па Брэстчыне. Учора  ён сустрэўся з выбарцамі Бярозы.


На сустрэчу з кандыдатам ад дэмакратычных сіл ў філіял Бярозаўскага дому культуры прыйшло 400 чалавек. Размова доўжылася дзве гадзіны. Атмасфера была спакойнай, хаця напачатку зала ўспрыняла Аляксандра Мілінкевіча насцярожана. Але да канца сустрэчы аўдыторыя стала больш прыхільнай, перадае радыё Свабода.


Над сцэнай дому культуры вісеў вялікі лозунг "Бяроза за Лукашэнку". Але жыхары гораду запэўнівалі, што далёка ня ўсе жыхары гораду так думаюць, а плакат павесілі мясцовыя ўлады. Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што адносіцца да гэтага плакату з гумарам, бо ў цэлым горадзе аднастайнасць думак немагчымая.


Пытанняў было шмат. У пераважнай большасці яны насілі сацыяльна-эканамічны характар. Увагу многіх прыцягнула пытанне маладога чалавека, які пацікавіўся, ці гатовы Мілінкевіч у выпадку перамогі, вярнуць зямлю тым, хто яе меў да ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад СССР. Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што вярнуць уласнасць было б справядліва, але з тых часоў сітуацыя шмат дзе памянялася, і ён не гатовы быў бы на нейкае валявое рашэнне ў гэтым пытанні і аддаў бы яго на разгляд парламенту.


Пасля гутаркі з жыхарамі Бярозы Аляксандар Мілінкевіч паведаміў, што сёння ён меў сустрэчу з іншым апазіцыйным кандыдатам – Аляксандрам Казуліным, і той прапанаваў абодвум кандыдатам зняцца з выбарчай гонкі ў знак пратэсту супраць несумленных выбараў. Але Мілінкевіч пацвердзіў думку аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі, што трэба ісці да канца. Пры гэтым ён не выключыў, што магчымыя супольныя заявы кандыдатаў з ацэнкай выбараў. Аднак выказаў засмучэнне з прычыны, што Аляксандар Казулін часам настроены не на ўзаемную каардынацыю дзеянняў, а на асабісты піяр.

 

Сёння Аляксандр Мілінкевіч наведае Белаазёрск і Кобрын.


Усе навіны