Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Белаазёрску Аляксандр Мілінкевіч заклікаў беларусаў не галасаваць датэрмінова

10/03/06

Сёння свой выступ перад жыхарамі Белаазёрску Аляксандр Мілінкевіч пачаў з інфармацыі пра арышты і суды над актывістамі аб’яднаных дэмакратычных сіл у Мінску, Баранавічах і Калінкавічах:

 

- Улада паводзіць сябе па-хамску, і калі так будзе працягвацца, ні Мілінкевіч, а ўлада выведзе людзей на вуліцу. Улада прайграе народу, яна гэта ведае, таму і шалее, замест таго, каб прызнаць сваю паразу, сысці, спрабуе рэпрэсіямі запалохваць людзей.

 

У Белаазёрску сваю падтрымку Аляксандру Мілінкевічу выказала і мясцовая ідэалагічная вертыкаль. Напярэдадні сустрэчы на стэле гарадскога дому культуры быў вывешаны лозунг “Город энергетиков не верит пустым обещаниям». Як стала вядома  прэс-групе, аўтарамі антылукашэнскага лозунгу сталі супрацоўнікі мясцовай ідэалагічнай вертыкалі.

 

На сустрэчы з белаазёрцамі Аляксандр Мілінкевіч выступіў супраць датэрміновага галасавання:

 

- Схема датэрміновага галасавання зроблена спецыяльна дзеля таго, каб скрасці галасы беларусаў. Калі вас прымушаюць галасаваць датэрмінова, памятайце: ціск на людзей – гэта парушэнне закона. Любыя фальсіфікацыі з'яўляюцца злачынствам, якое не мае тэрміну даўніны, вінаватыя раней ці пазней панясуць пакаранне.


Усе навіны