English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Мосары адбыўся фэст бардаўскай песні (фота)

27/07/10

Мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю Ларысы Геніюш, 25 ліпеня арганізавала актывістка Руху "За Свабоду", кіраўнічка Культурна-адукацыйнага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак.


Фэст меўся адбыцца на пляцоўцы ля касцёла святой Ганны ў Мосары, што на Глыбоччыне. Аднак, за паўгадзіны да пачатку мерапрыемства да ксяндза прыехалі намеснік старшыні райвыканкама па ідэалогіі і старшыня сельсавета. Пасля гутаркі з прадстаўнікамі улады ксёндз паведаміў, што не можа дазволіць правядзення фэсту на прыкасцёльнай зямлі.


Арганізатары перанеслі мерапрыемства  на бераг возера Цэркавішча, што непадалёк ад Мосара. Сярод выканаўцаў былі Зміцер Бартосік, Таццяна Беланогая, Аляксей Жбанаў, Юры Батальёнак, Васіль Бартлаў, Вольга Фёдарава ды іншыя. Падчас фэсту была арганізавана выстава "Беларускія святыні ў працах мастакоў". На фэсце было даволі шмат людзей, у тым ліку замежнікаў (дата яго правядзення прыпала на дзень св. Ганны.). Моладзь спявала песні і слухала музыку да 4 гадзін раніцы.

 

 

 


Усе навіны