English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

На сустрэчы ў Белаазёрску Аляксандр Мілінкевіч даў ацэнку "прапановам" Аляксандра Казуліна зняцца напярэдадні выбараў

11/03/06

- Галоўная мэта Казуліна, на маю думку, палітычная раскрутка ўласнай персоны. Казулін неаднаразова казаў пра нейкі плацдарм, які ён хоча заваяваць і ўтрымліваць. Гэта яго права. Ён яшчэ мае магчымасць паказаць, што не толькі ўласная кар’ера, але і дэмакратызацыя Беларусі з’ўляецца ягонай мэтай – калі здыміцца на маю карысць, гэта пакажа яго палітычную сталасць.

Мэта мая і аб’яднаных дэмакратычных сіл – гэта перамога на выбарах 19 сакавіка і вяртанне Беларусі на шлях дэмакратызацыі, свабоды, праўды і справядлівасці. Я не маю маральнага права здымаць сваю кандыдатуру, мне паверылі сотні тысяч людзей, яны звязваюць з аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі свае надзеі на лепшае жыццё ў Беларусі. Мы не маем права падмануць іх, дэмаралізаваць і загнаць у дэпрэсію. Так, людзей арыштоўваюць, так, кідаюць у турмы, але хто казаў, што рэжым не будзе чыніць рэпрэсіі!? Гэта не прычына, каб перапыніць барацьбу.

Я іду на выбары, каб спыніць у Беларусі беззаконне. Рэжым сёння вядзе цынічную выбарчую кампанію, не перабіраючы спосабаў для фальсіфікацый. Нягледзячы на гэта, я іду да канца, да перамогі дэмакратыі ў Беларусі.


Усе навіны