Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

З-за самадурства мясцовых чыноўнікаў у Кобрыне атрымалі траўмы супрацоўнікі міліцыі

11/03/06

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся 10 сакавіка з жыхарамі Кобрына. Яшчэ за паўтары гадзіны 600-мясцовая зала Гарадская дому культуры ў загадным парадку была запоўнена на тры чвэрці супрацоўнікамі адміністрацыі, БРСМаўцамі, праўладнымі прафсаюзнікамі, супрацоўнікамі мясцовых прадпрыемстваў, быў нават прадстаўнік казацтва (!).

 

Больш за 300 чалавек, якія прыйшлі не сустрэчу, не змаглі ўвайсці ў будынак – усе ўваходы былі перакрыты супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў цывільным. Нягледзячы на абсалютна пустое фае Дома культуры, дзе маглі дадаткова змясціцца ўсе ахвотныя, міліцыя адмаўлялася пускаць людзей, спасылаючыся на тое, што “зала перапоўненая і нельга дапусціць цісканіны”. Аднак са службовага ўваходу міліцыя прапусціла ў залу каля дзесятка БРСМаўцаў з чырвона-зялёнымі сцягамі, якія яшчэ  да пачатку сустрэчы на ўваходзе ў будынак выкрыквалі хамскія лозунгі і малацілі ў барабаны. Людзі, якіх “марынавалі” на ўваходзе даведаліся пра гэта і абураныя паспрабавалі адчыніць дзверы, перагароджаныя міліцыяй. Пад ціскам незадаволеных незразумелымі паводзінамі міліцыі да людзей пасыпалася шыба і два супрацоўніка міліцыі лёгка параніліся асколкамі шкла.

 

У зале Аляксандр Мілінкевіч даў ацэнку дзеянням мясцовых чыноўнікаў, якія арганізавалі беспарадкі

 

- Сённяшняя ўлада ў Беларусі – хамская, бо яна падтрымліваецца менавіта такімі людзьмі, якія ў гэтай залі спрабуюць сарваць нам сустрэчу. Рэжым баіцца сёння адкрытага дыялогу, ён прамаўляе да народу з пазіцыі хамства і шантажу.

 

Напрыканцы сустрэчы на сцэну выскачыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Кобрына Віктар Кучынскі, які назваў недапушчальнымі паводзіны тых, хто імкнуўся сарваць сустрэчу з кандыдатам, і пажадаў поспеху Аляксандру Мілінкевічу на выбарах.

 

Кобрынцы не жадалі разыходзіцца і пераважная большасць тых, каго мясцовыя чыноўнікі не пусцілі ў залу, паўтары гадзіны цярпліва чакалі, калі Аляксандр Мілінкевіч закончыць выступаць у залі і выйдзе на вуліцу.

 

Аляксандр Мілінкевіч быў сустрэны воклічамі “Мілінкевіч новы прэзідэнт!”, цёпла прывітаўся з людзьмі, падзякаваў за цярплівасць, папрасіў не звяртаць увагі на правакацыі чыноўнікаў і выказаў упэўненасць у сваёй перамозе на выбарах.


Усе навіны