Жыхары Брэста салідарны з Аляксандрам Мілінкевічам
Перад сённяшняй сустрэчай кандыдата прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі ў Брэсце ў Палацы культуры прафсаюзаў 30 актывістаў ягонай ініцыятыўнай групы правялі незвычайную агітацыйную акцыю – на цэнтральнай вуліцы горада, Маскоўскай, у гадзіну пік, яны сталі літаральна ля кожнага слупа з плакатамі і партрэтамі А.Мілінкевіча.
Аўтамабілісты ўспрымалі агітатараў вельмі прыхільна, а вось міліцыя затрымала 8 удзельнікаў акцыі і спрабавала абвінаваціць іх у правядзенні несанкцыянаванага пікету. Аднак актывістам ўдалося давесці міліцыянтам, што яны дзейнічалі згодна з Выбарчым кодэксам, паведаміла радыё Свабода ўдзельніца акцыі Ірына Лаўроўская:
- Мы лічым гэта вельмі ўдалай акцыяй, нечаканай, надзвычай прыгожай, і самае галоўнае, што мы адчувалі гэтую салідарнасць жыхароў Брэста з намі. Нарэшце гэта адбылося.
Усе навіны


