Двое маладых людзей арыштаваныя пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты
12/03/06
Ілля Петравец і Аляксандр Гойшык былі затрыманы сёння супрацоўнікамі міліцыі пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам каля кінатэатра “Салют”. Міліцыянты арыштавалі маладых людзей на прыпынку грамадскага транспарту і адвезлі ў Завадскі РУУС Мінска. Там на іх былі складзеныя пратаколы па артыкуле 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе).
Зараз Ілля Петравец і Аляксандр Гойшык знаходзяцца ў следчым ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Заўтра ў іх адбудзецца суды.
Ведаючы чым скончыліся мінулыя незаконныя затрыманні, можна з вялікай верагоднасцю прадказаць, што маладыя людзі будуць прысуджаныя да 15 сутак арышту.
Усе навіны


