English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Міліцыя не пускала людзей на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам каля Лядовага палаца

12/03/06

Адна з самых масавых сустрэч з выбарцамі за час перадвыбарнай агітацыі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча адбылася ў яго вечарам 12 сакавіка каля Лядовага палаца па вуліцы Прытыцкага (Фрунзенскі раён) у Мінску. У ёй узялі ўдзел прыкладна дзве тысячы чалавек.

 

Нямала людзей не змаглі прыйсці на сустрэчу з Мілінкевічам - як паведамляюць відавочцы, міліцыя перакрыла падыходы да Лядовага палаца.


Сустрэча ў Лядовага палаца доўжылася больш гадзіны. Перад выбарцамі выступілі адзіны кандыдат і яго давераная асоба, былы старшыня Вярхоўнай Рады Станіслаў Шушкевіч. Людзі доўга не хацеліі адпускаць кандыдата - задавалі пытанні пра палітычную сітуацыю ў краіне, пра праграму Мілінкевіча, пра будучыя рэформы і адносіны з Захадам і Расіяй.

 

Кандыдат ад аб'яднаных дэмакратычных сіл адказаў на пытанні выбарцаў, што тычыліся эканомікі і будучыні палітычнага ладу краіны. У чарговы раз А.Мілінкевіч заклікаў грамадзян не браць удзелу ў датэрміновым галасаванні.

 

- Вашы галасы ўсё роўна будуць выкрадзены, - папярэдзіў ён.

Кандыдат у прэзідэнты таксама заявіў, што, на яго думку, у Аляксандра Лукашэнкі як палітыка няма будучыні, ён не здольны прапанаваць краіне новых ідэй, якія будуць садзейнічаць яе далейшаму развіццю.

Пасля заканчэння сустрэчы А.Мілінкевіч заклікаў людзей разыходзіцца групамі па некалькі чалавек, каб пазбегнуць правакацый.

Сустрэча каля Лядовага палаца - трэцяя за сёння ў А.Мілінкевіча. Раней ён размаўляў з выбаршчыкамі каля кінатэатра "Салют" па праспекце Ракасоўскага ў мікрараёне Серабранка і каля Палаца культуры чыгуначнікаў па вуліцы Чкалава ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.


Усе навіны