English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Пачаліся суды над украінцамі за ўдзел у сустрэчы з А.Мілінкевічам

13/03/06

У гэтыя хвіліны ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбываюцца судовыя працэсы над грамадзянамі Украіны. Ужо па накатанай схеме суддзі абвінавачваюць удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам у парушэнні артыкула 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе).

 

Да 10 сутак арышту прысуджаны Мікалай Карпінскі, Наталля Касарчук, Анатоль Яцэнка.

 

Зараз разглядаецца справы Арцёма Бажынскага і Ігара Галубіцкага. Справу непаўнагадовага Цімура Літвіна перанакіравалі ў Фрунзенскі РУУС.

 

Усяго сёння ў Фрунзенскі суд Мінска прывезлі 14 чалавек.


Усе навіны