English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывісту Штаба А.Мілінкевіча міліцыянты зламалі руку, а суд прысудзіў 12 сутак арышту

13/03/06

Міхаілу Волчаку, актывісту Штаба А.Мілінкевіча, суд Маскоўскага раёна прысудзіў 12 сутак арышту. Суддзя абвінаваціла маладога чалавека ў парушэнні артыкула 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе). А ўчора міліцыя падчас затрымання зламала хлопцу руку.

 

На працэсе Міхаіл вельмі кепска сябе пачуваў – балела рука і падняўся ціск. Яму нават прыйшлося выклікаць хуткую дапамогу і весці ў шпіталь. Аднак нягледзячы на кепскі стан здароўя хлопца, суд пакараў яго за абсалютна законныя дзеянні.

 

Нагадаем, што учора ўвечары пасля законнай сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам былі затрыманыя каля 30 удзельнікаў.


Усе навіны