У Гродна працягваюць арыштоўваць давераных асоб А.Мілінкевіча. Хто наступны?
14/03/06
Сёння падчас абеду ў адной са сталовых Гродна былі затрыманыя давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча і актывіст яго выбарчага Штаба. Сяргей Мальчык, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты, і Віктар Сазонаў арыштаваныя і дастаўлены ў Ленінскі РАУС Гродна. Іх абвінавачваюць у распаўсюдзе незаконна вырабленай прадукцыі.
Сёння павінен адбыцца суд. Вядома, чым скончыцца судовы працэс – чарговым арыштам на некалькі сутак.
На гэты момант у Гродне ўжо арыштаваныя 3 актывісты выбарчага Штаба А.Мілінкевіча.
Усе навіны


