Кіраўнік раённага Штаба А.Мілінкевіча арыштаваны на два месяцы
14/03/06
Кіраўнік Шчучынскага раённага выбарчага Штаба А.Мілінкевіча Сяргей Ляшкевіч ўзяты пад варту на два месяцы па крымінальнай справе. Некалькі дзён таму ў Шчучыне была заведзена крымінальная справа па артыкуле 293.3 “навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках”. Сяргей Ляшкевіч праходзіць ёй ў якасці падазронага.
Сяргея Ляшкевіча ўжо арыштоўвалі па гэтай жа справе, ён прасядзеў пад вартай 3 сутак. Сёння ён пайшоў у Шчучынскі РАУС са скаргай на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. З РАУСа ён так і не выйшаў.
Усе навіны


