Каментар А.Мілінкевіча адносна сённяшняй заявы кіраўніка КДБ Сцяпана Сухарэнкі
16/03/06
- Мы жадаем удачы кіраўніку КДБ у барацьбе з тэрарыстамі. Просім толькі яго не блытаць тэрарыстаў з мірнымі грамадзянамі, якія 19 сакавіка выйдуць з мірным пратэстам супраць фальсіфікацый, страха і прыніжэння. Ні я, ні актывісты майго Штаба, ні людзі, якія сёння выступаюць у Беларусі за перамены не з’яўляюцца злачынцамі і тэрарыстамі, - адказаў Аляксандр Мілінкевіч на сённяшнюю заяву кіраўніка КДБ Сцяпана Сухарэнкі.
- 19 сакавіка мы будзем карыстацца сваім канстытуцыйным правам на пратэст супраць парушэння закону. Гэта будзе выключна мірная акцыя, а за выкарыстанне сілы супраць людзей адказнасць будзе несці ўлада.
Усе навіны


