Ператрус у хаце актывіста Руху “За Свабоду” у Салігорску
05/06/07
Сёння другі раз за месяц супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у кватэры актывіста Руху “За Свабоду” і сябры Маладога Фронту Івана Шылы. Вобшук праходзіў у рамках крымінальнай справы, узбуджанай на хлопца 10 мая за ўдзел у Маладым Фронце. У актывіста канфіскавалі сістэмны кампутарны блок.
Нагадаем, што 10 мая супраць Іван Шыла была ўзбуджаная крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Іван і ягоны бацька былі дапытаныя ў пракуратуры.
Усе навіны


