English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч: "Лёс краіны мы зможам вырашыць толькі разам"

20/03/06

Кандыдат ад аб’яднаных дэмакратычных Аляксандар Мілінкевіч сёння заявіў пра непрызнанне вынікаў учорашніх выбараў.

- Вынікі выбараў мы не прызнаем. У Беларусі прайшлі не выбары, а неканстытуцыйны захоп улады. Цяперашні кіраўнік краіны не меў права ў іх удзельнічаць згодна дзеючаму беларускаму заканадаўству. Тыя ўмовы, у якіх прайшлі выбары — яны незаконныя, рэпрэсіўныя. З моманту абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў мы будзем лічыць, што ля ўлады ў Беларусі будзе знаходзіцца нелегітымны прэзідэнт, - заявіў на прэс-канферэнцыя Аляксандр Мілінкевіч.


Аляксандар Мілінкевіч заклікаў і ўсе дэмакратычныя краіны свету не прызнаваць А.Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. Спадар Мілінкевіч вылучыў свае патрабаваньні да ўладаў:

- Мы патрабуем паўторных выбараў, пад час якіх будзе выконвацца заканадаўства краіны. Каб у камісіях абавязкова былі прадстаўнікі ад прэтэндэнтаў. Каб не было арыштаў і пераследу па месцах вучобы і працы. Каб улада адмовілася ад рэжыму рэпрэсіяў пры правядзенні выбараў.

Спадар Мілінкевіч падкрэсліў, што гэтыя патрабаванні ўлада можа ўлічыць толькі пад ціскам нязгодных з абвешчанымі вынікамі выбараў. Ён заклікаў людзей выйсці ў панядзелак на Кастрычніцкую плошчу Мінска.

 

- Учора мы даказалі, што можам правесці мірную акцыю. І, нягледзячы на эскалацыю страха, якую учыніла ўлада, нам удалося правесці мірную акцыю. Такой колькасці людзей у Мінску не было ўжо 10 год. Сёння не я адзін змагу вырашыць лёс выбараў і краіны, гэта зрабіць мы зможам толькі разам. Прыходзьце ў 18.30 на Кастрычніцкую плошчу, каб улада пачула нашыя з вамі галасы.


Усе навіны