English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

АБСЕ: “Занадта шмат сур’ёзных парушэнняў”

20/03/06

АБСЕ не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. “Я бы не хацеў нічога большага, чым мець магчымасць зрабіць станоўчае заключэнне аб выбарах, назіранне якіх мы толькі што скончылі. На жаль, мелася занадта шмат сур’езных парушэнняў міжнародных стандартаў у галіне выбараў… Даць станоўчую ацэнку гэтым выбарам не ўяўяецца магчымым…”, - заявіў кіраўнік накіраванай БДІПЧ АБСЕ доўгатэрміновай місіі па назіранню пасол Герт- Хініх Арэнс.

 

У прэс-рэлізе, распаўсюджаным АБСЕ, пералічаныя парушэнні з боку ўладаў, якія паўплывалі на агучаны ўладамі вынік. Сярод іх: запалохванне насельніцтва, пераслед і затрыманні палітычных дзеячоў і актывістаў грамадзянскай супольнасці, цэнзураванне выступаў  апазіцыйных кандыдатаў, засілле ў СМІ інфармацыі пра дзеючага прэзідэнта, ціск на работнікаў дзяржарганізацый і студэнтаў, што працавалі ў камандах апазіцыйных кандыдатаў, парушэнні пры падліку галасоў, перашкоды, якія чыніліся назіральнікам. Гэтыя і мноства іншых прычынаў, лічыць АБСЕ, не дазваляюць прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

 

“Народ Беларусі заслугоўвае лепшага. Смелыя спробы апазіцыйных кандыдатаў прапанаваць выбарцам сапраўдны выбар кандыдатаў у прэзідэнты спаткалі  перашкоды з боку дзяржаўных уладаў”, - пракаментаваў Старшыня ПА АБСЕ Элсі Хастынгс.

 

За галасаваннем і падлікам галасоў назіралі больш за 500 міжнароных назіральнікаў з 38 краінаў, якія прадстаўляюць Бюро па дэмакратычных інстытуцыях і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ) і парламенцкую асамблею АБСЕ (ПА).


Усе навіны