English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Судзяць людзей, якія несьлі ежу на Кастрычніцкую плошчу.

21/03/06

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачалі судзіць затрыманых увечары і ўначы людзей, якія намагаліся перадаць на Кастрычніцкую плошчу цёплыя рэчы і харчы. На падыходах да Кастрычніцкай плошчы байцы спэцназу міліцыі затрымлівалі кожнага, хто меў пры сабе вялікія торбы або тэрмас.

Сярод затрыманых давераныя асобы Мілінкевіча – Анатоль Лябедзька, Аляксандар Дабравольскі, і адзін зь лідэраў Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Судзьдзя Цэнтральнага суду Аляксей Бычко ўжо пакараў арыштам на 10 сутак Дзяніса Дзюбу, Сьвятаслава Сокала і Аляксандра Сьцяпанава са Смаленску.

Міліцыянты абвінавацілі іх у дробным хуліганстве.

На затрыманых складаліся пратаколы паводле гэтага артыкулу, а таксама за парушэньне грамадзкага парадку ў часе правядзеньня масавых мерапрыемстваў


Усе навіны