English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Кастрычніцкі пляц - у цэнтры ўвагі свету.

21/03/06

Больш за 80 публікацыяў у розных газетах свету прысвечана падзеям на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Усе буйныя газеты Еўропы напісалі пра поствыбарную сітуацыю, даючы ацэнку Аляксандру Лукашэнку як "апошні дактатар Еўропы" і тыран.

CNN, Euronews, Польскае, літоўскае, нямецкае, украінскае тэлебачанне адной з першых навінаў далі сёння менавіта беларскую тэму і сітуацыю. Еўрапейскія СМІ збольшага ставяць пытанне такім чынам: ці будзе ў Беларусі аксамітная рэвалюцыя?

Адзначым, што менавіта прысутнасць на пляцы міжнародных назіральнікаў і журналістаў дае магчымасць дэмакратычным актывістам заставацца. Атрымана інфармацыя, што адразу па ад'ездзе прадстаўнікоў еўрапейскіх СМІ намётавы лягер будзе разбураны. Магчыма, гэта адбудзецца з аўторка на сераду альбо ў сераду.



Усе навіны