English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

25 сакавіка ў Беларусі паўстане шырокі грамадзянскі рух “За свабоду”

22/03/06

Пра стварэнне шырокага грамадзянскага руху “За свабоду” будзе заяўлена 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Аб гэтым паведаміў сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

 

 - За пяць месяцаў нашай інфармацыйнай і агітацыйнай кампаніі да нас звярнулася з прапановамі аб супрацоўніцтве велізарная колькасць людзей, якая ў дзесяткі разоў перавышае лічбу сябраў палітычных партый і грамадскіх арганизацый. Улада нахабна скрала ў нас перамогу, таму за яе яшчэ трэба змагацца. Нас чакае руплівая сістэмная праца, якая непазбежна прывядзе да дэмакратычных змен у Беларусі, -- сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

 

У суботу, 25 сакавіка, на Кастрычніцкай плошчы будуць агучаны асноўныя палажэнні праграмы руху. Сярод іх – магчымасць для рэпрэсаваных студэнтаў працягнуць адукацыю за межамі Беларусі, стварэнне ўсеабдымнай трывалай сістэмы распаўсюду праўдзівай інфармацыі, ажыццяўленне захадаў, якія дазволяць правесці ў краіне свабодныя і празрыстыя выбары.

 

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы заклікаюць усіх неабыякавых да лёсу сваёй краіны людзей прыйсці 25 сакавіка а 12 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Мінска.


Усе навіны