Дзень незалежнасці прайшоў па старой лукашэнкаўскай схеме
11-12 тыс чалавек сабралася ўздоўж праспекту Скарыны ў 12:15. Натоўп быў падзелены на 5 частак супрацоўнікамі спецназу, якіх, паводле сціплых падлікаў было 4 тыс. Міліцыянты выштурхоўвалі людзей, білі нагамі. Супрацьстаянне працягвалася паўтары гадзіны. Пасля гэтага быў створаны адмысловы калідор з АМАПу, праз які дэманстранты змаглі выйсці з цэнтру, і накіраваліся на рэзервовае месца правядзенне мітынгу - Сквер імя Янкі Купалы.
У скверы сабралася 7000 чал. Выступіў нядаўна вызвалены з турмы Вінцук Вячорка, экс-кандыдаты Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, палітык і журналіст Сяргей Вазняк, літаратары Уладзімір Арлоў (у яго ўчора засудзілі на 10 сутак сына), Андрэй Хадановіч, дэпутатка польскага Сейму, прадстаўнік Управы КХП-БНФ, сустаршыня Маладога Фронту Сяржук Бахун. Заключнае слова ўзяў Аляксандр Мілінкевіч.
На заклік экс-рэктара БДУ Аляксандра Казуліна пэўная частка людзей накіравалася да спецпрыёмніка-размеркавальніка па вуліцы Акрэсціна. Па дарозе калона была спыненая і разагнаная з ужываннем спецсродкаў. Разгонам кіраваў сам кіраўнік АМАПу Паўлючэнка. Паранена больш за 50 чал. Ад Беларускага тэлебачання паступіла інфармацыя што 2 чалавекі забітыя.
Ёсьць непацверджаная інфармацыя, што рыхтуецца інтэрнаванне Аляксандра Мілінкевіча
Усе навіны


