English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У дэманстрантаў стралялі з адмысловых міліцэйскіх вінтовак, а таксама ўжывалі шумавыя і газавыя бомбы

25/03/06

Многія актывісты штабу Аляксандра Мілінкевіча патрапілі ў шпіталі пасля сутычкі з супрацоўнікамі міліцыі недалёка ад тэатру музкамедыі. Лекары канстатуюць атручванні і моцныя пабоі. Некаторыя людзі толькі нядаўна выйшлі з непрытомнасці. Спецназ і салдаты, якімі камандаваў небезвядомы палкоўнік Паўлічэнка, брутальна збілі некалькі дзесяткаў чалавек. Супраць дэманстрантаў ужывалі шумавыя і газавыя бомбы, стралялі з вінтовак, кідалі людзей на зямлю, а потым збівалі нагамі і дубінкамі.

Як высветліла "Радыё свабода", Алеся Цішука некалькі салдатаў збівалі нагамі і дубінкамі. Яму разбілі галаву. “Хуткая дапамога” адвезла яго ў шпіталь з траўмай чэрапу. Яшчэ некалькі чалавек трапілі ў шпіталі з рознымі траўмамі. У аддзяленнях тэрміновай хірургіі мінскіх шпіталяў адмаўляюцца казаць колькасць і стан збітых.

У гарадской міліцыі таксама не каментуюць, куды адвезлі арыштаваных удзельнікаў акцыі.


Усе навіны