English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Расія хвалюецца за лёс Паўла Шарамета, Украіна - за лёс чатырох сваіх грамадзянаў

26/03/06

Гвалтоўны разгон мірнай дэманстрацыі ў Мінску асудзілі расійская і ўкраінскія палітыкі і праваабаронцы. Расійскія прадстаўнікі выказваюць абурэнне ў сувязі з затрыманнем журналіста Паўла Шарамета.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Мемарыял” Алег Арлоу заявіў, што “беларуская улада паказала свой сапраўдны твар”. Намеснік кіраўніка расійскага бюро праваабарончай арганізацыі “Human rights watch" адзначыў, што падзеі ў Мінску – працяг кампаніі выбараў прэзідэнта Беларусі, якая праводзілася з грубымі парушэннямі дэмакратычных нормаў.

Паводле дарадцы прэзідэнта Украіны Уладзіслава Каськіва дзеянні Лукашэнкі выйшлі нават за традыцыйныя рамкі таталітарнага стылю кіравання на постсавецкай прасторы, і не могуць заставацца без жорсткай міжнароднай рэакцыі не толькі з боку усясветнай супольнасці, але і краінаў-суседзяў, у тым ліку Расіі і Украіны.

Украінскі МЗС паведамляе пра затрыманне ў Мінску 25 сакавіка чатырох грамадзянаў Украіны і заклікае беларускія улады вызваліць іх ііншыхзатрыманых ў часе правядзення акцыяў пратэсту.

Лідэры расійскіх партый “Саюз правых сил” і “Яблоко” лічаць, што Расія павінна даць жорсткую ацэнку падзеям у Менску 25 сакавіка. Паводле лідэра СПС Мікіты Бялых, сілавы разгон мірнай маніфестацыі 25 сакавіка сведчыць пра тое, што беларускія улады не спыняцца ні перад чым. Гэтыя падзеі прадэманстравалі, што беларуская апазіцыя дастаткова масавая і мае сістэмны характар і будзе дамагацца прызнання нелегітымнасці прэзідэнцкіх выбараў, заявіў Мікіта Бялых.

Намеснік старшыні партыі “Яблоко”, дэпутат Маскоўскай гарадской думы Сяргей Мітрохін лічыць, што Расія павінна неадкладна унесці ноту пратэста ў сувязі са збіццём і арыштам расійскага журналіста Паўла Шарамета, а таксама высветліць, ці ёсць сярод пацярпелых расійскія грамадзяне, і прыняць захады для іх вяртання ў Расію.

Расійская дзяржава павінна нарэшце абараняць сваіх грамадзянаў, і хопіць цярпець агіднасць у Беларусі, лічыць дырэктар Інстытуту правоу чалавека, вядомы расійскі праваабаронца Валянцін Гефтэр, каментуючы для інтэрнэт-сайту belaruspartizan.org затрыманне і збіццё Паўла Шарамета. Праваабаронца лічыць, што беларускія улады зводзяць рахункі з журналістам.

Адзін з лідэраў СПС Барыс Нямцоу узрушаны тым, што расійскае кіраўніцтва не можа абараніць сваіх грамадянаў, у тым ліку і вядомых журналістаў Першага каналу, паколькі яно лічыць Лукашэнку лепшым сябрам.

Павал Шарамет з'яўляецца сябрам беларуска-расійскай праваабарончай камісіі Рады пры прэзідэнце Расіі.

Ён быў затрыманы і збіты 25 сакавіка ў Менску. Спачатку яго накіравалі ў шпіталь, паколькі Павал хварэў на двухбаковае запаленне лёгкіх, але потым, паводле belaruspartizan.org яго вывезлі са шпіталю ў невядомым кірунку.



Усе навіны