English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Вінцук Вячорка пакуль на свабодзе

26/03/06
Учора каля 19 гадзінаў вечара аўтамабілю, у якім знаходзіўся намеснік кіраўніка Штабу і лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, удалося сысці ад чатырох машынаў з зацемненымі вoкнамі, у якіх знаходзіліся кароткастрыжаныя мужчыны ў цывільным. Нагадаем, пагоня працявалася больш за паўтары гадзіны.

Вінцуку Вячорку і яго паплечнікам удалося схавацца ў адной з мінскіх кватэраў у жылым доме. У хуткім часе месца стала вядомае і тым, хто пераследаваў, яны дагэтуль дзяржураць каля дома пад дзвярыма пад'езду. Вінцук Вячорка мяркуе, што гэта супрацоўнікі лукашэнкаўскай міліцыі ці службы аховы, і пры выхадзе з дома яго могуць арыштаваць альбо проста збіць. Вінцук Вячорка не пакідае кватэры.

Усе навіны