Штаб Аляксандра Мілінкевіча працягвае збіраць інфармацыю пра працярпелых і рэпрэсаваных падчас перадвыбарчай кампаніі і вулічных акцыў у сакавіку 2006 г.
Сотні анкетаў прыходзяць на адрас Аб'яднаных дэмакратычных сілаў ад пацярпелых і рэпрэсаваных у лютым-сакавіку 2006 г. Болей за 300 студэнтаў, выключаных з універсітэтаў, уладкаваныя на вучобу ў Польшчу, 10 чалавек - у Эстонію, сотні будуць уладкаваныя ў Вільню. Еўрапейскія універсітэты плануюць выдзеліць таксама месцы для нашых студэнтаў. Людзі, выкінутыя з працаў, будуць мець магчымасць зарабляць на жыццё. Акцыя грамадскай салідарнасці працягваецца!
* * *
Паважаныя грамадзяне!
У студзені-сакавіку 2006 года ўладамі, за актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі на баку апазіцыйных кандыдатаў, пакарана ў рознай форме больш за тысячу чалавек. Людзей штрафавалі за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў, саджалі на “суткі” за ўдзел у масавых акцыях, выганялі з працы і вучобы за арганізацыю сустрэчаў з кандыдатамі ў прэзідэнты.
Штаб Аляксандра Мілінкевіча нікога не пакіне ў бядзе! Усім, хто ў студзені-сакавіку 2006 года быў рэпрэсаваны, неабходна запоўніць анкету і даслаць на адзін з указаных адрасоў.
Анкета:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
2. Дата нараджэння.
3. Паштовы адрас.
4. Тэлефон, факс, электронны адрас.
5. Форма рэпрэсіі (штраф, арышт, звальненне з працы ці вучобы, узбуджэнне крымінальнай справы і г.д.).
6. За што фактычна рэпрэсаваны (збор подпісаў, вылучэнне ў склад камісіі, распаўсюд агітацыйных матэрыялаў, удзел у пікетах, сходах і мітынгах, удзел у назіранні і г.д.).
7. Афіцыйная фармулёўка правапарушэння (хуліганства, удзел у несанкцыянаваным мітынгу, прагул і г.д.).
8. Спецыяльнасць.
9. Якой замежнай мовай валодаеце.
10. Навучальная установа
11. Курс навучання
12. Спецыяльнасць
13. Якія маеце патрэбы, пажаданні
Штаб Аляксандра Мілінкевіча гарантуе, што ўсіх, хто згубіў працу ці вучобу за ўдзел у палітычнай дзейнасці, мы ўладкуем на адпаведную працу ці вучобу ў Беларусі ці за яе межамі. У той жа час мы папярэджваем, што не займаемся пытаннямі эміграцыі і атрыманнем статусу палітычнага ўцекача.
Нашыя адрасы:
Партыя БНФ: г.Мінск, пр-т Машэрава, 8, тэл.: 284-50-12, 288-10-08, e-mail: upravabnf@tut.by, pbnf@pbnf.org
Аб’яднаная грамадзянская партыя: г.Мінск, вул.В.Харужай, 22-1701, тэл.: 289-50-09, e-mail: ucpb@ucpb.org.
Партыя камуністаў Беларуская: г.Мінск, зав. Калініна, 12-311, тэл.: 281-68-13, e-mail: ck_pkb@mail.ru.
Мінскі гарадскі штаб: маб.: 652-00-10, e-mail: vpalevikova@tut.by.
Брэсцкі абласны штаб: маб.: 651-29-59, e-mail: hubarevich@tut.by.
Віцебскі абласны штаб: маб.: 651-32-53, e-mail: info@sapega.org.
Гомельскі абласны штаб: маб.: 654-86-56, e-mail: vladimir56@tut.by.
Гродзенскі абласны штаб: маб.: 639-93-37, e-mail: a.veras@mail.ru.
Мінскі абласны штаб: маб.: 624-99-31, e-mail: p.petrov@list.ru.
Магілёўскі абласны штаб: маб.: 651-77-76, e-mail: ucpb@list.ru.
Разам пераможам!
Штаб Аляксандра Мілінкевіча
Усе навіны



