26 красавіка ў дзень дваццацігоддзя Чарнобыльскай трагедыі у Салігорску адбылася акцыя, прысвечаная гэтай сумнай даце.
27/04/06
Сваеасаблівы Чарнобыльскі шлях арганізавалі сябры рухаў "Зубр" і "Малады фронт" у Салігорску. Каля 30 маладых людзей, апранутых у супрацьгазы, рэспіратары, з адзнакамі радыяцыйнай небяспекі, прайшліся па галоўных вуліцах горада. Па ходу акцыі моладзь праводзіла апытанне мінакоў. Больш за 80 адсоткаў апытаных станоуча ацэнвалi змест i мэту акцыi - прыцягнуць увагу да праблемы Чарнобыля.
- Нам здаецца, што тэма Чарнобыля і радыяцыйнай бяспекі ня толькі ігнаруецца ў нашай краіне, але і скажаецца. Ўлады праводзяць палітыку асваення забруджаннай тэрыторыі, плануюць будаўніцтва АЭС на Беларусі. Мы паспрабавалі звярнуць увагу да гэтых праблем, і, безумоўна, нам гэта ўдалося - паведаміў маладафрантовец, адзін з ўдзельнікаў шэсця.
Усе навіны

