14 траўня у межах “Руху за Свабоду” адбудзецца шэраг мірных акцыў
14 траўня гадавіна сумнавядомага рэферэдуму за адмену нацыянальнай сімволікі. Актывісты руху “За свабоду” запланавалі наступныя акцыі з гэтай нагоды
13:00 – акцыя “Дзень сустрэчаў”. Цэнтральны дзіцячы гаёк (Парк імя М. Горкага). Моладзь, сем’і, бацькі маці з дзецьмі прагульваюцца па парку, на сябе чапляюць значкі “За свабоду”, сцяжкі, бел-чырвона-белыя стужкі, балёнікі.
14:00 – у неба ў цэнтры Менску ўздымаюцца бел-чырвона-белыя сцягі . (ладзіць Моладзь БНФ)
14:00-16:00 – масавыя моладзевыя гулянні ўздоўж праспекту Скарыны ад пл. Якуба Коласа да Цырку з выкарыстаннем бел-чырвона-белай атрыбутыкі. Пры гэтым заклікаем упрыгожваць праспект бел-чырвона-белымі стужкамі – аўтобусы, трамваі, аўтамабілі, дрэвы, слупы, вокны, дзверы крамаў, помнікі і інш. (некаторыю атрыбутыку можна знайсці ў Сядзібе БНФ – вул. Варвашэні, 8)
Заклікаем таксама ў нядзелю, 14-га траўня, вывешваць з балконаў, вокнаў бел-чырвона-белыя сцягі, стужкі.
Таксама па горадзе запланаваны шэраг моладзевых флэшмобаў. Актывісты Партыі БНФ абяцаюць ўзняць нацыянальныя сцягі на цэнтральныя будынкі горада.
Усе навіны



