Суд апраўдаў Шушкевіча
12/05/06
Суд апраўдаў былога старшыню Вярхоўнага савету Беларусі і лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Станіслава Шушкевіча, адзначыўшы, што ў ягоных дзеяннях адсутнічаў склад парушэння. Станіслаў Шушкевіч сёння быў выкліканы ў Першамайскую раённую ўправу Менску, дзе на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыяваным першамайскім шэсці ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Пасьля гэтага Станіслаў Шушкевіч быў дастаўлены ў суд. Станіслаў Шушкевіч сябе вінаватым ён не прызнаў. Ён паведаміў, што папярэдне Мінгарвыканам даў дазвол на збор удзельнікаў маёўкі каля Акадэміі навук. Пасля гэтае рашэнне было адмененае, але многія ўдзельнікі мерапрыемстваў першага траўня пра гэта не ведалі і таму сабраліся каля Акадэміі навук.
Станіслаў Шушкевіч звярнуўся тады з заклікам прайсці арганізавана на плошчу Бангалор у парк Дружбы народаў, дзе мае адбыцца мітынг. Арганізаваны праход удзельнікаў не абавязкова ёсць шэсцем, адзначыў Шушкевіч. Ягоныя паказанні былі пацверджаныя як сведкам міліцыянтам, так і ягонымі сведкамі, а таксама аператыўнай відэаздымкай. Пасля 3-гадзіннага судовага разгляду суддзя Тацяна Масальская вынесла апраўдальнае рашэнне.
Пасля заканчэння суду Станіслаў Шушкевіч выказаў здзіўленне рашэннем суддзі.
Усе навіны



