Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

24 чалавекі працягваюць галадоўку з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед лідэраў "Маладога фронту" і вызваліць усіх палітычных вязняў

01/06/06

Чацверты дзень працягваецца галадоўка, абвешчаная салігорскімі актывістамі "Маладога фронту". Да яе далучыліся моладзевыя актывісты з Менску, Горадні, Ліды й Кіева. А з сённяшняга дня — Ганна Фаміна з Горадні і Сяргей Чайка з Ліды. Моладзь патрабуе спыніць крымінальны пераслед маладзёвых лідэраў і вызваліць усіх палітычных вязняў.

Разам у гэтай галадоўцы пратэсту ўдзельнічаюць 24 чалавекі.

Зміцер Хведарук, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Уладзімер Дубовік, Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі, Тацяна Анікеенка, Алена Ігнацьева, Аляксандра Яначка — у Менску. Браты Іван і Ільля Шылы, Максім Сяменчык, Сяржук Пацкевіч, Хрысьціна Самойлава, Павал Батуеў, Уладзімер Лемеш — у Салігорску. Яўгенія Шасцерыкова, Вольга Смалянчук, Яўген Скрабутан, Зміцер Цясьлюк, Андрусь і Ганна Фаміны ў Горадні, Сяргей Чайка — у Лідзе й Ігар Шчакарэвіч — у Кіеве. 

Мінскія ўдзельнікі галадоўкі перадалі заяву ў Генеральную пракуратуру.

Сярод галадоўнікаў шмат непаўналетніх. Многія ўдзельнікі галадоўкі сёння, у Дзень абароны дзяцей, будуць здаваць іспыты і залікі ў навучальных установах.

 

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/6/DC95E96D-D1C0-40C6-A233-AFD6F715D0EA.html











 


Усе навіны