English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Горацкая кааліцыя аб'яднаных дэмакратычных сілаў пашыраецца

27/06/06

Усе горацкія сябры перадвыбарчай кааліцыі, якія працавлі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, пацьвердзілі свой удзел у будучых выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Аб узгодненым вылучэньні кандыдатаў, а таксама ўзаемнай падтрымцы заявілі лідэры мясцовых партыйных суполак: выкладчык БДСГА Уладзімер Гарбачоў (ПКБ), прадпрымальнік Дзям'ян Франкоўскі (Сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), журналіст Эдуард Брокараў (БНФ). Такім чынам, па-за дэмакратычнай кааліцыяй у Горках сёньня застаюцца толькі сябры КХП БНФ.Жаданьне ўдзельнічаць у выбарах ў той ці іншай якасьці выказалі таксама некаторыя актывісты, якія не зьяўляюцца сябрамі партыяў, але маюць дэмакратычныя погляды. Сярод іх дастаткова вялікая колькасьць новых людзей, якія раней выказвалі падтрымку дэмакратам, але не былі вельмі атыўнымі. Паводле папярэдніх намераў удзельнікаў кааліцыі, на выбарах у раённы Савет яны змогуць выставіць каля 20-25 кандыдатаў (пераважна ў гарадзкіх акругах), а таксама двух кандыдатаў у абласны Савет.

Паводле меркаваньня мясцовых партыйных лідэраў, для таго, каб пасьпяхова правесьці кампанію, будучым яе ўдзельнікам неабходна перш за ўсё правесьці адукацыйныя мерпрыемствы, каб падвысіць узровень падрыхтоўкі будучых кандыдатаў і іх паплечнікаў.

Іван Марозаў


Усе навіны