Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Грамадскія актывісты ў Клецку пратэстуюць супраць вынішчэння парку

07/06/06
У першай палове траўня пачалі высякаць цэнтральны парк у Клецку. 55 каштанаў ужо знішчыла мясцовая улада, ствараючы «парадак» на свой густ.

Ніхто не цікавіўся меркаваннем насельніцтва городу, нікога не турбуе, што ў парку адпачывалі і гулялі дзеці і мамы. Кіраўніцтва раёну рве бульдозерамі здаровыя й магутныя дрэвы. Усё, што ніжэй ростам, чым кіраўнік раёну, вынішчаецца: высечаная алея ў в. Кухчыцы, занесеныя на тапаграфічныя мапы раёну ліпы, блакітныя 15-метровыя хваіны каля райвыканкаму. Хто спыніць самаўпраўнасць мясцовага пана? Пакуль, насуперак меркаванню народу, нам ставяць пана, гэты пан будзе трактаваць Закон і Парадак на свой манер, каб дагадзіць вышэйстаячаму пану, а не народу.

Круглы год работнікі камунальных службаў мятуць і чысцяць цэнтар мястэчка, даглядаюць кветкі і дрэвы і ў дождж, і ў снег.., іншай працы для людзей няма. Паламалі ў парку дзіцячы аўтадром. Папсавалі разьбяныя альтанкі й хатку каля фантану ў цэнтры – паставілі тры бетонныя лаўкі. Набудавалі металічных варотаў, навешалі замкоў… Не горад – зона строгага рэжыму.

Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права гандляваць толькі да 20.00, пазьней нельга. Прадпрымальнікі пазбаўленыя Права, гэта зразумела з вялізнага плаката на мясцовым рынку, дзе ёсць словы “забараняецца”, “караюцца”, “нясуць адказнасць”, “абавязаныя”.., і няма слова – Права.

Сітуацыя ў Клецку - адбітак сітуацыі па ўсёй краіне. Нельга застацца абыкавымі

Сяргей Панамароў

 

Кантактуйце:

Панамароў С.Г. 6329993, г.Клецк, вул. Савецкая, 31-5


Усе навіны