Суд прызнаў, што Зміцер Шыманскі нецэнзурна не лаяўся
13/06/06
Берасцейскі абласны суд адмяніў пастанову суда Ленінскага раёну Берасця, які пакараў за брыдкаслоўе кіраўніка гарадскога штабу Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах Змітра Шыманскага.У часе разгляду сваёй скаргі ў абласным судзе Зьміцер Шыманскі даводзіў, што ў той дзень быў затрыманы паводле ілжывага рапарту міліцыянтаў, а пазней некаторыя матэрыялы гэтай справы былі сфальшаваныя. У прыватнасці, была падробленая позва ў суд на 5 траўня, якую нібыта атрымаў спадар Шыманскі.
У выніку старшыня Берасьцейскага абласнога суду Тамара Сучок адмяніла рашэнне суду першай інстанцыі і накіравала гэтую справу на паўторны разгляд. Зьміцер Шыманскі застаўся задаволены такім рашэннем і лічыць, што будзе дамагацца свайго поўнага апраўдання.
Усе навіны



