Актывісты кампаніі “За свабоду” нарабілі шуму на Фэсце ў Наваградку
2 ліпеня, Наваградак. Актывісты кампаніі “За свабоду” прынялі ўдзел у масавай акцыі падчас рыцарскага фэсту ў Наваградку, ладжанай Партыяй БНФ
Ад самай раніцы удзельнікі акцыі раздавалі мінакам значкі “За свабоду”, “Далучайся”. Людзі з задавальненнем іх бралі і чаплялі на сябе. Праз некаторы час міліцыя масава пачала затрымліваць людзей са значкамі і і іх канфіскоўваць.
Падобная сітуцыя з дрэўкамі для сцягоў. Міліцыя затрымлівала і перапісвала імёны людзей, якія мелі з сабой дрэўкі, праводзіла агляд асабістых рэчаў, канфіскоўвала нацыянальныя сцягі й дрэўкі. Да акцыі было падрыхтована 80 штандараў, але ўжо да пачатку акцыі палова была канфіскаваная. Прычым міліцыя дзейнічала вельмі недаліктана, сярод затрыманых часам апыналіся і рыцары – удзельнікі Фэсту.
Да акцыі далучыліся і мясцовыя жыхары. Прыкладна ў 16:00 некалькі бел-чырвона-белых сцягоў былі ўзнятыя з вокнаў і дахаў будынкаў у цэнтры горада.
У апафеозе фэстывалю, падчас імітацыі штурму замкавай гары, адбылася найважнейшая частка наваградскай акцыі. Моладзь узняла каля 20 сцягоў у розных месцах шматтысячнага глядацкага натоўпу. Гэта момант быў сустрэты авацыяй і масавым скандаваннем гледачамі “Жыве Беларусь!” Міліцыя зрэагавала вельмі жорстка і на працягу 10 хвілінаў з ужываннем сілы і пагрозаў арыштавала ўсіх удзельнікаў акцыі і адвезла ў мясцовы РУУС. Сярод затрыманых сябры моладзі БНФ і “Правага Альянсу”
Задачамі акцыі было нагадаць беларускай грамадскасці пра нацыянальныя сімвалы, іх неад’емнасць у беларускай культуры і гісторыі, таксама прыцягнуць людзей да актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Віктар Івашкевіч акрамя гэтага бачыць і іншыя станоўчыя вынікі акцыі: “Гэта быў масавы трэнінг для свежай моладзі, якая зусім нядаўна далучылася да дзейнасьці. Мы пабачылі настроі ў грамадстве, яны вельмі пазітыўныя, людзі настроеныя на змаганьне. На жаль, акцыя яшчэ раз паказала, што ўлада на дух не пераносіць усё беларускае. На фоне яе стаўлення да нашых нацыянальных сімвалаў вельмі дзіўнымі выглядаюць заклікі забыць мінуўшчыну і бараніць незалежнасць разам. Якая можа быць супольная барацьба, калі ўлада так абыходзіцца з нашай моладдзю?”
Паводле http://pbnf.org
Усе навіны


