Актывіст Руху падтрымаў галадоўку маладога медыка (фота)
Да галадоўкі, што абвясціў ўчора Аляксандр Жыткевіч, далучыўся актывіст Руху "За Свабоду", старшыня раённай філіі БНФ Леанід Аўтухоў.
Нагадаем, Аляксандр Жыткевіч вырашыў галадаць у знак пратэсту супраць адмовы шэрагу сельгаспрадпрыемстваў раёна ўзяць яго на працу.
Зубны фельчар, пазбаўлены працы па рашэнні суда, лічыць, што кіраўніцтва прадпрыемстваў пры наяўнасці вакансій адмаўляе яму ў працы з-за ягонай грамадскай актыўнасці ды сяброўства ў БНФ.
Леанід Аўтухоў таксама не мае працы з 2008 года. Па словах спадара Аўтухова, у раёне зараз налічваецца больш як 70 вольных працоўных месцаў, але прадпрыемствы і ўстановы не жадаюць бачыць “апазіцыянераў” нават на месцах дворнікаў, вартаўнікоў, жывёлаводаў.
Галадоўчшыкі паведамілі аб сваёй акцыі ў мясцовы РАУС, цэнтр занятасці, а таксама раённым уладам.
Фота тут
Усе навіны



