English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мінінфармацыі не лічыць парушэннем распаўсюд улётак пра Жану Абрамаву

01/07/09

Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк атрымаў пастановы намесніка міністра інфармацыі Ігара Лапцёнка, у якіх гаворыцца аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні берасцейскіх грамадскіх актывістаў.


Актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісляк атрымаў пастановы за №7 і  8, якія падпісаў нам. міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак. У пастанове гаворыцца аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні  берасцейскіх грамадскіх актывістаў, што распаўсюджвалі  ля будынка КУП “ЖРЭУ г. Берасця” друкаваную інфармацыю ў абарону  Жаны Абрамавай.


Справа была заведзена супрацоўнікамі Маскоўскага РАУС г. Берасця.


Друкаванай прадукцыяй былі ўлёткі пад назвай “Высяляюць”, інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь “Юбілейка” і брашуры “Канвенцыя зараз”. Нам. міністра Лапцёнак прыйшоў да чарговагай высновы: прыцягнуць да адказнасці можна, згодна ч.2 арт.22.9 Асаблівай часткі Кодэкса РБ, калі друкаваная перыядычная прадукцыя без выходных дадзеных. Раздаваемая інфармацыйная прадукцыя не з’ўляецца сродкам масавай інфармацыі, якое можна аднесці да перыядычнага выдання. Яна падлягае знішчэнню.


На думку Рамана Кісляка, гэтае рашэнне задаволіла іх толькі часткова. Цяпер спыняцца затрыманні пры далейшай раздачы. Рашэнне ў другой частцы аб знішчэнні забранай супрацоўнікамі міліцыі прадукцыі будзе абскарджана.


Нагадаю, што берасцейскія грамадскія актывісты Раман Кісляк, Юрась Бакур, Наталля Касцючык, Міхась ільін, Андрэй Шарэнда выйшлі да будынка КУП “ЖРЭУ г. Берасця”, каб распаўсюдзіць вышэйзгаданую інфармацыйную прадукцыю ў падтрымку цяжарнай Жаны Абрамавай  і яе 6-гадовай сястры Марыяны, якіх начальнік ЖРЭУ Павел Заграй настойліва стараецца выселіць з кватэры іх бабулі, што атрымалі бацькі сясцёр Абрамавых.


Усе навіны