English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

"Еўрапейскі дом" чакае сяброў

01/07/09

Берасцейская моладзевае аб'яднанне "Дзедзіч" вырашыла, што лепей не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды еўрапейскай краінай, а пабудаваць у некалькіх кіламетрах ад Польшчы сваю невялічкую "Еўропу".

 

Таму з 25 ліпеня на працягу 10 дзён моладзь з Берасця і ўсёй краіны ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна (40 км ад Берасця) будзе ствараць свой "Еўрапейскі дом".

 

Восенню мінулага года ў гэтай вёсцы агульнымі намаганнямі сяброў "Дзедзіча" быў знойдзены і выкуплены прыгожы цагляны дом 1939 года пабудовы. Цэлую вясну там паступова вялася падрыхтоўка да правядзення летніх рэканструкцыйных прац. А пасля іх сканчэння з'явіцца новае непаўторнае месца для цікавых сустрэч, моладзевых абменаў, летнікаў, канферэнцый і музычных фэстаў.

 

Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

 

Мы запрашаем сябраў разнастайных грамадскіх арганізацый ды проста актыўную і пазітыўную моладзь з усёй Беларусі далучыцца да летніка, каб стаць надалей ганаровым і заўсёды жаданым госцем "Еўрапейскага дому".

 

Як усё будзе адбывацца?

 

З 25 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб'екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.

Летнік "Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч" гэта:

 

- працы на аб'екце;
- сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі;
- вандроўкі ў Камянец (знаходзіцца старажытная Белая вежа), Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім Касцёлам), Высокае (сядзібава-паркавы ансамбль Сапегаў);
- свята вады на возеры Катэра;
- вечаровы Open Air;
- дэбаты, прыемныя размовы і летнія раманы.

 

Каб патрапіць на летнік, трэба:

 

- быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
- запоўніць анкету;
- прыехаць;
- і застацца ў ганаровай кнізе сябрам "Еўрапейскага дома" назаўжды!!!

 

Арганізатары летніка забяспечваюць праезд, размяшчэнне і харчаванне.

 

Больш падрабязная інфармацыя на сайце: www.dzedzich.org
Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца на электронную скрыню: dzedzich@tut.by.
Тэлефоны для сувязі: 8(029)782-88-81, 8(029)660-57-41


Усе навіны