English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандар Мілінкевіч: візавыя санкцыі варта ўжываць

02/02/12

Лідэр Руху «За Свабоду» выказаў сваё стаўленне адносна прапановы скараціць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў

 

Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў Радыё Свабода заявы, што «Офіс за дэмакратычную Беларусь» і некаторыя беларускія палітыкі выступаюць за скарачэньне сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў.

 

«Я лічу,што візавыя санкцыі трэба шырока прымяняць, бо ўлада дэманструе абсалютнае ігнараваньне прапановаў Эўразьвязу аб супрацоўніцтве, аб прыпыненьні рэпрэсій. І канкрэтныя людзі мусяць канкрэтна адказваць.

 

Я супраць шырокіх эканамічных санкцый, бо яны пагаршаюць сытуацыю простых людзей і зьмяншаюць праэўрапейскія настроі. А візавыя патрэбныя. Як толькі перапыняцца рэпрэсіі, я думаю, што ўсе візавыя санкцыі будуць прыпыненыя. Як гэта было тры гады таму, калі распачынаўся той першы дыялёг».

 

Спадар Мілінкевіч сказаў, што яму не цікава нават абмяркоўваць лёс таго ж Зімоўскага.

 

«Усе візавыя санкцыі ўведзеныя раней, мелі пад сабой падставы. Гэта па сутнасьці маральная ацэнка. А ацэнка маральная застаецца такой, як была раней. Гэта не гульня ў тое, што ты стаў крыху лепшым ці горшым. Гэта маральная ацэнка людзей, якія жорстка парушалі закон і спрыялі рэпрэсіям».


Усе навіны