English Version
Выступы і заявы

Выступы і заявы
 Галоўная

Выступ Аляксандра Мілінкевіча на адкрыцці Круглага стала “Свабода сумлення і веравызнання ў Беларусі”

21:20:12 28/11/07,

Вітаю ўдзельнікаў Круглага стала!

 

Мэта нашага круглага стала – абмеркаваць сённяшняе становішча з рэалізацыяй права на свабоду сумленьня і веравызнаньня, вызначыцца пра шляхі да вырашэньня праблемаў, а таксама аб’яднаньне намаганьняў беларускага грамадзтва па ўнясеньні зьменаў у беларускае заканадаўства, якое рэгулюе пытаньні рэалізацыі права кожнага на свабоду думкі, сумленьня і веравызнаньня ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі прававымі нормамі.

 

Гэты круглы стол мусіць стаць крокам дзеля дыялогу паміж усімі зацікаўленымі бакамі ў справе паляпшэння сітуацыі ў галіне права на свабоду сумлення ў Беларусі, крокам да спынення дыскрымінацыі і пераследу за палітычныя і рэлігійныя перакананні вернікаў і распальванні міжрэлігійнай варожасці.

 

Калі дзяржаўная ўлада не абараняе гэтыя свабоды, узнікае вялікая пагроза для згоды і стабільнасці ва ўсім грамадстве. Калі ідзе пераслед, зняслаўленне, прыніжэньне веры і вернікаў, калі ім адмаўляюць у магчымасці багаслужэння, то прыніжаюць усіх нас, усё грамадства, а ягоны падмурак руйнуецца.

 

Бо людзі, якія вераць у Бога, якія дзейнічаюць паводле высокіх духоўных канонаў – гэта аснова грамадства. Гэта людзі, якія жывуць і дзейнічаюць у адпаведнасці з маральнымі каштоўнасцямі. Яны шмат у чым задаюць узор паводзінаў у грамадстве. Яны цэмэнтуюць грамадства. Яны не дазваляюць грамадству распасціся. Яны – найлепшая гарантыя ад распаўсюду і панавання ў грамадстве такіх сацыяльных заганаў, як алкагалізм, наркаманія, злачыннасць, гвалт і маральная дэградацыя.

 

Вернікі і іхныя цэрквы могуць граць вялікую ролі ў маральнай адукацыі грамадства. Яны вельмі шануюць інстытут сям’і, яны даюць цудоўныя ўзоры чалавечай салідарнасці і дабрачыннасці.

 

Роля дзяржавы як раз і палягае тут, каб стварыць умовы для рэалізацыі права на свабоду сумлення і выкарыстаць патэнцыял вернікаў на паспалітую карысць.

 

Аднак сытуацыя ў Беларусі з рэалізацыяй фундамэнтальнага права на свабоду веравызнаньня і сумленьня выклікае занепакоенасьць беларускага грамадзтва.

 

Сёння ў Беларусі гэтае права парушаецца. Ціск і пераслед за свае перакананні церпяць хрысціяне, вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесіяў: праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, а таксама некаторыя аб’яднанні, якія вызнаюць сваімі прынцыпамі хрысціянскія каштоўнасці.

 

Прычына ўсяго гэтага – неабачлівая, калі не сказаць мэтанакіраваная, дзяржаўная палітыка, у выніку якой рэлігійнае заканадаўства нашай краіны не адпавядае палажэньням Канстытуцыі і міжнародным нормам і стандартам.

 

Грамадзянская супольнасць Беларусі бачыць заганнасць і шкоднасць такой палітыкі і спрабуе яе памяняць.

 

22 красавіка 2007 г. распачалася “Кампанія за свабоду веравызнання” па збору подпісаў за унясенне зменаў у Закон “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”. За тры месяцы Кампаніі было сабрана больш за 25 тысячаў подпісаў беларускіх грамадзянаў больш чым у 200 населеных пунктах краіны.

 

Удзел у зборы подпісаў прынялі вернікі розных хрысціянскіх канфесіяў і дэнамінацыяў. “Кампанія за свабоду веравызнання” на дадзены момант з’яўляецца самай маштабнай грамадскай (непалітычнай)  кампаніяй па збору подпісаў у Беларусі. Рух “За Свабоду” таксама далучыўся да гэтай кампаніі. Я маю гонар перадаць частку подпісаў, сабраных актывістамі Руху.

 

Я заклікаю ўсе грамадска-палітычныя сілы нашай краіны, грамадскія , праваабарончыя, палітычныя арганізацыі, прадстаўнікоў улады аб’яднаць намаганні па абароне права на свабоду сумлення ў Беларусі



Перайсці да спісу
Каляндар падзеяў

 

4 снежня

18.30 Гродна, Будзёнага, 48

Прэзентацыя чарговага нумару Arche

 

8 снежня

Мінск, Кірава, 21

(суд Цэнтральнага раёна)

Слуханні па справе Аляксандра Баразенкі