Выступ Аляксандра Мілінкевіча на адкрыцці Круглага стала “Свабода сумлення і веравызнання ў Беларусі”
Вітаю ўдзельнікаў Круглага стала!
Мэта нашага круглага стала – абмеркаваць сённяшняе становішча з рэалізацыяй права на свабоду сумленьня і веравызнаньня, вызначыцца пра шляхі да вырашэньня праблемаў, а таксама аб’яднаньне намаганьняў беларускага грамадзтва па ўнясеньні зьменаў у беларускае заканадаўства, якое рэгулюе пытаньні рэалізацыі права кожнага на свабоду думкі, сумленьня і веравызнаньня ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі прававымі нормамі.
Гэты круглы стол мусіць стаць крокам дзеля дыялогу паміж усімі зацікаўленымі бакамі ў справе паляпшэння сітуацыі ў галіне права на свабоду сумлення ў Беларусі, крокам да спынення дыскрымінацыі і пераследу за палітычныя і рэлігійныя перакананні вернікаў і распальванні міжрэлігійнай варожасці.
Калі дзяржаўная ўлада не абараняе гэтыя свабоды, узнікае вялікая пагроза для згоды і стабільнасці ва ўсім грамадстве. Калі ідзе пераслед, зняслаўленне, прыніжэньне веры і вернікаў, калі ім адмаўляюць у магчымасці багаслужэння, то прыніжаюць усіх нас, усё грамадства, а ягоны падмурак руйнуецца.
Бо людзі, якія вераць у Бога, якія дзейнічаюць паводле высокіх духоўных канонаў – гэта аснова грамадства. Гэта людзі, якія жывуць і дзейнічаюць у адпаведнасці з маральнымі каштоўнасцямі. Яны шмат у чым задаюць узор паводзінаў у грамадстве. Яны цэмэнтуюць грамадства. Яны не дазваляюць грамадству распасціся. Яны – найлепшая гарантыя ад распаўсюду і панавання ў грамадстве такіх сацыяльных заганаў, як алкагалізм, наркаманія, злачыннасць, гвалт і маральная дэградацыя.
Вернікі і іхныя цэрквы могуць граць вялікую ролі ў маральнай адукацыі грамадства. Яны вельмі шануюць інстытут сям’і, яны даюць цудоўныя ўзоры чалавечай салідарнасці і дабрачыннасці.
Роля дзяржавы як раз і палягае тут, каб стварыць умовы для рэалізацыі права на свабоду сумлення і выкарыстаць патэнцыял вернікаў на паспалітую карысць.
Аднак сытуацыя ў Беларусі з рэалізацыяй фундамэнтальнага права на свабоду веравызнаньня і сумленьня выклікае занепакоенасьць беларускага грамадзтва.
Сёння ў Беларусі гэтае права парушаецца. Ціск і пераслед за свае перакананні церпяць хрысціяне, вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесіяў: праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, а таксама некаторыя аб’яднанні, якія вызнаюць сваімі прынцыпамі хрысціянскія каштоўнасці.
Прычына ўсяго гэтага – неабачлівая, калі не сказаць мэтанакіраваная, дзяржаўная палітыка, у выніку якой рэлігійнае заканадаўства нашай краіны не адпавядае палажэньням Канстытуцыі і міжнародным нормам і стандартам.
Грамадзянская супольнасць Беларусі бачыць заганнасць і шкоднасць такой палітыкі і спрабуе яе памяняць.
22 красавіка
Удзел у зборы подпісаў прынялі вернікі розных хрысціянскіх канфесіяў і дэнамінацыяў. “Кампанія за свабоду веравызнання” на дадзены момант з’яўляецца самай маштабнай грамадскай (непалітычнай) кампаніяй па збору подпісаў у Беларусі. Рух “За Свабоду” таксама далучыўся да гэтай кампаніі. Я маю гонар перадаць частку подпісаў, сабраных актывістамі Руху.
Я заклікаю ўсе грамадска-палітычныя сілы нашай краіны, грамадскія , праваабарончыя, палітычныя арганізацыі, прадстаўнікоў улады аб’яднаць намаганні па абароне права на свабоду сумлення ў Беларусі
Перайсці да спісу


