Зварот да беларускага ўраду ў сувязі з візітам дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў у ЗША 2-8 снежня 2007 г.
Дбаючы пра будучыню Беларусі,
Усведамляючы, што ў беларускім нацыянальным інтарэсе развіваць узаемавыгаднае супрацоўнітва з дэмакратычнымі заможнымі краінамі, Канстатуючы адсутнасць раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу ўнутры беларускага грамадства,
Звяртаемся да ўраду Беларусі з прапановай пачаць прытрымлівацца агульнапрызнаных дэмакратычных нормаў, а найперш:
Вызваліць ўсіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі і пераслед дэмакратычных актывістаў;
Стварыць роўныя ўмовы для дзейнасці СМІ і даць магчымасць для дэмакратычных сілаў рэгулярна выступаць у дзяржаўных друкаваных і электронных сродках масавай інфармацыі;
Спыніць практыку адвольнай нерэгістрацыі і прыпынення дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў;
Унесці змены ў выбарчае заканадаўства з мэтай правядзення свабодных і справядлівых выбараў 2008 г. у Палату прадстаўнікоў у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.
Мы гатовыя і будзем адстойваць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі, прасіць урад ЗША:
- спрыяць інвестыцыям у беларускую эканоміку;
- разгледзець пытанне прадстаўлення крэдыту беларускаму ўраду з мэтай рынкавага рэфармавання беларускай эканомікі і змякчэння наступстваў росту коштаў на энерганосьбіты;
- скасоўваць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і дзяржаўных прадпрыемстваў.
Толькі праз дэмакратызацыю ўнутрыбеларускага палітычнага і грамадскага жыцця можна пераадолець міжнародную ізаляцыю Беларусі, абумоўленую адсутнасцю дэмакратычных працэсаў у нашай краіне.
Падпісалі:
Эніра Браніцкая
Сяргей Калякін
Анатоль Лябедзька
Анатоль Ляўковіч
Аляксандр Мілінкевіч
Павал Севярынец
Зміцер Хведарук
Перайсці да спісу



