English Version
Выступы і заявы

Выступы і заявы
 Галоўная

Зварот Аляксандра Мілінкевіча да дыпламатычных прадстаўнкоў розных краінаў у Рэспубліцы Беларусь

17:15:06 17/12/07,

Шаноўныя дыпламаты, прашу вас звярнуць увагу на новы перасьлед палітычнага вязьня Сп. Артура Фінкевіча, старшынём грамадзкага камітэту па вызваленьні якога я зьяўляюся.

 

10 траўня 2006 года адзін з лідэраў Маладога Фронту Артур Фінкевіч быў асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі за нанясеньне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў палітычных графіці "Мы хочам новага!" і "Дастаў!". Ён адбываў пакараньне ў Магілёўскай спэцкамендатуры.

 

Артур Фінкевіч – гэта высокамаральны малады чалавек, які прыкладае вялікія намаганьні для выхоўваньня моладзі ў духу патрыятызму, павагі да нацыянальных традыцыяў, роднай мовы, культуры і гісторыі. Ён апынуўся за кратамі толькі за тое, што скарыстаўся сваім неад’емным правам на свабоду выказвання сваіх меркаванняў. Міжнародная Амністыя прызнала Артура вязьнем сумленьня. Нягледзячы на жорсткія ўмовы турэмнага ўтрыманьня, ён застаецца духоўна нязломленым, прынцыповым і пасьлядоўным барацьбітом за высокія маральныя прынцыпы свабоды.

 

Калі тэрмін абмежавання волі падышоў да заканчэння, Фінькевічу было прад’яўлена абвінавачаньне па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі). Яму было вынесена некалькі папярэджаньняў. Цяпер ён лічыцца злосным парушальнікам рэжыму.

 

20 снежня 2007 года а палове 11-й па справе Фінкевіча пачнецца новы працэс, які пройдзе ў Магілёўскім гарадскім судзе. Артуру пагражае да трох гадоў зьняволеньня.

 

Прашу Ваш урад праявіць салідарнасьць з Артурам Фінкевічам і з усімі іншымі беларускімі палітычнымі зьняволенымі – Аляксандрам Казуліным, Зміцерам Дашкевічам, Андрэем Клімавым, Міколам Аўтуховічам, Юрыям Лявонавым – і прыняць адпаведныя захады дзеля ўзьдзеяньня на ўлады Беларусі з мэтай поўнага і безагаворкавага вызваленьня палітычных вязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

 

Хачу запэўніць Вас у шчырасьці маіх намераў і прашу прыняць запэўніваньні ў высокай павазе.



Перайсці да спісу
Каляндар падзеяў

 

4 снежня

18.30 Гродна, Будзёнага, 48

Прэзентацыя чарговага нумару Arche

 

8 снежня

Мінск, Кірава, 21

(суд Цэнтральнага раёна)

Слуханні па справе Аляксандра Баразенкі