English Version
Выступы і заявы

Выступы і заявы
 Галоўная

Заява Мілінкевіча з нагоды прыняцця у першым чытанні новай рэдакцыі закона пра СМІ

11:58:02 20/06/08,

З прыняццём новай рэдакцыі закону “Аб сродках массавай інфармацыі” рэжым канчаткова падцвердзіў курс на ліквідацыю вольнага слова ў краіне. Тая нешматлікая незалежная прэса, якая перажыла ўсе “зачысткі” інфармацыйнага поля зараз апынулася ў яшчэ цяжэйшым становішчы. Улада імкнецца кантраляваць Інтэрнэт, актыўна знішчае хатнія кампутарныя сеткі.

 

Інфармацыя з незалежных крыніцаў дазваляе беларусам супрацьстаяць прапагандысцкай ідэалагічнай машыне. Менавіта таму ўлада панічна баіцца людской самаарганізацыі, вольнага абмену думкамі паміж імі. Мэта рэжыму – яшчэ больш раз’яднаць беларускае грамадства, зліквідаваўшы пляцоўкі абмену інфармацыяй.

 

Выказваю сваю салідарнасць з незалежнай прэсай, падзяляю сур’ёзную занепакоенасць Беларускай асацыяцыі журналістаў наконт лёсу вольнага слова ў Беларусі і цалкам падтрымліваю прапанову рэдакцыі nn.by дасылаць лісты пратэсту супраць канчатковага прыняцця змененага Закону пра СМІ.

 

Заклікаю ўсіх свядомых людзей далучыцца да кампаніі ў абарону свабоды слова.



Перайсці да спісу
Каляндар падзеяў

 

4 снежня

18.30 Гродна, Будзёнага, 48

Прэзентацыя чарговага нумару Arche

 

8 снежня

Мінск, Кірава, 21

(суд Цэнтральнага раёна)

Слуханні па справе Аляксандра Баразенкі