English Version
Выступы і заявы

Выступы і заявы
 Галоўная

Заява Аляксандра Мілінкевіча з нагоды затрыманняў

14:14:50 11/07/08,

Раследаванне справы аб выбуху ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня паказвае нежаданне ўлады адкрыць грамадству праўду пра злачынны замах на жыццё і здароўе мірных людзей.


Трагедыя выкарыстоўваецца, каб распачаць новую хвалю рэпрэсіяў супраць палітычных апанентаў. Праваахоўныя органы пайшлі на масавыя арышты невінаватых людзей, якіх аб’ядноўвае толькі адно:  яны маюць патрыятычныя погляды і сапраўдную грамадзянскую пазіцыю.


Палітычна матываваны пераслед павінен быць спынены, а справа аб выбуху аб'ектыўна і адкрыта расследавана.


Такі пачатак выбарчай кампаніі цалкам зняпраўджваюць усе заявы пра жаданне правесці яе дэмакратычна.



Перайсці да спісу
Каляндар падзеяў

 

4 снежня

18.30 Гродна, Будзёнага, 48

Прэзентацыя чарговага нумару Arche

 

8 снежня

Мінск, Кірава, 21

(суд Цэнтральнага раёна)

Слуханні па справе Аляксандра Баразенкі