English Version
Выступы і заявы

Выступы і заявы
 Галоўная

Мілінкевіч звярнуўся да міністра эканомікі

08:59:40 08/09/08,

Шаноўны Спадар Міністр,

 

Разам з усёй бізнэс-супольнасцю Беларусі заклікаю Вас скасаваць пастанову Міністэрства эканомікі № 179 “О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства экономики Республики Беларусь и признании утратившим силу постановления Министерства экономики Республики Беларусь от 29 июля 2008г. № 156”, прынятую 27 жніўня 2008 г.

 

Лічу што:

 

1.Пастанова № 179 не здольная змяніць сітуацыю на ўнутранным рынку Беларусі, бо наша краіна мае патрэбу ў імпартаваных таварах, якая не можа быць задаволеная ўнутранымі вытворцамі. Наадварот, прымяненне Пастановы непазбежна выкліча банкруцтва многіх імпарцёраў, ліквідацыю працоўных месцаў у сферы гандлю і, самае істотнае, дэфіцыт шматлікіх тавараў на ўнутраным рынку.

 

2.Пастанова № 179 можа спыніць пастаўкі ў Беларусь шматлікіх тавараў крытычнага імпарту, такіх як лекаў, хімікатаў для сельскай гаспадаркі, унікальных сродкаў вытворчасці і камплектуючых. Без іх могуць спыніць працу цэлыя галіны айчыннай прамысловасці.

 

3. Прымяненне Пастановы № 179 ставіць пад сумнеў эканамічную мэтазгоднасць імпарту ў Беларусь энарганосьбітаў: нафты і прыроднага газу.

 

4.Выбарачнае прымяненне Пастановы № 179 да пэўных таварных пазыцый створыць глебу для карупцыі. Стварэнне асобных спісаў тавараў, якія не будуць трапляць пад дзеянне дадзенага дакументу, – гэта стымул для падкупу чыноўнікаў.

 

Такім чынам, Пастанова № 179 не можа дасягнуць пастаўленых мэтаў па зніжэнні цэнаў на імпартаваныя тавары з-за штучнага ўтварэння дэфіцыту вышэйзгаданых тавараў. Відавочна, што ад дзеяння гэтай Пастановы сур’ёзна пацерпіць беларускі народ, у той час як вузкая групоўка алігархаў і карумпаваных чыноўнікаў будзе атрымліваць звышпрыбыткі ад гэтай антырынкавай нормы заканадаўства.

 

Заклікаю неадкладна скасаваць Пастанову № 179. Толькі безагаворкавае скасаванне, а не прыняццё іншых актаў якія бы змягчылі эффект Пастановы, здолее выратаваць сітуацыю і дазволіць Беларусі захаваць рэшткі інвэстыцыйнага іміджу.

 

Спадзяюся, што Вы прымеце рашэнне на карысць народа Беларусі.

 

З павагай,

 

Аляксандр Мілінкевіч



Перайсці да спісу
Каляндар падзеяў

 

7 жніўня
10.30 Зэльва, Траецкая царква
Адзначэнне 100-годдзя Ларысы Геніюш







Угодкі Грунвальду