English Version
Выступы і заявы

Выступы і заявы
 Галоўная

Зварот А.Мілінкевіча да прадпрымальнікаў

09:34:43 15/02/07,

Шаноўныя прадпрымальнікі!

 

З абурэннем я даведаўся на пачатку года аб чарговых мерах з боку дзяржавы ў дачыненні Вас, якія па сваёй сутнасці ставяць крыж на развіцці прыватнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Гаворка ідзе аб падпісаным напярэдадні Новага году указе № 760. Усе мы памятаем клятвенныя абяцанні Александра Лукашэнкі перад выбарамі, калі ён запэўніваў Вас, што вашае становішча не будзе пагаршацца, і будуць стварацца стабільныя ўмовы для развіцця малога бізнесу ў Беларусі. Аднак - ужо далёка не першы раз - ён не стрымаў свайго слова. Я ўпэўнены, што сапраўдныя палітыкі так не робяць, і як, канкурэнт Лукашэнка на мінулых выбарах, я патрабую, каб ён адказаў за свае словы і за дзеянні, якія разыходзяцца з яго перадвыбарнымі абяцаннямі. Я патрабую, каб ён стрымаў дадзенае Вам абяцанне.

 

Прадпрымальныя ініцыятыўныя грамадзяне - гэта аснова развіцця любога грамадства. Вы - людзі, якія навучыліся самастойна зарабляць свае грошы, нават у такіх цяжкіх умовах, якія стварыла ўлада у Беларусі. Вы плаціце вялізныя падаткі, за кошт якіх утрымліваюцца чыноўнікі, пенсіянеры, настаўніка, медыкі, міліцыянты і іншыя нашы грамадзяне. Вы даяце значную частку прыбыткаў бюджэту краіны.

 

Аднак улада паставіла перад сабой задачу - ліквідаваць прадпрымальнікаў як клас. Вялікія фірмы лягчэй трымаць пад кантролем і "даіць", чым масу невялікіх прадпрымальніцкіх бізнесаў. Улада НАЎМЫСНА, крок за крокам, прадпрымае дзеянні, скіраваныя спачатку на скарачэнне колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў, а ў выніку і на іх АБСАЛЮТНУЮ ліквідацыю. Таму: НЕ ВЕРЦЕ абяцанням улады. Сёння з бізнесу выкінуты Вашы сусед, заўтра на яго месцы апынецеся і Вы (узгадайце колькі відаў дзейнасці дзяржава ЎЖО манапалізавала, выкінуўшы з гэтых сфер увесь прыватны бізнес). Усё адтэрміноўкі, паслабленні і іншыя меры з боку ўлады носяць часовы характар, і прымаюцца толькі для таго што б зняць напружанасць у Вашым асяроддзі.

 

Зараз нашая галоўная задача - дабіцца адмены указа №760, паколькі ён ставіць на мяжу выжывання Вашы сем'і. Акрамя таго, мы павінны разам весці барацьбу за адмену іншых дыскрымінуючых вас нормаў з тым, каб палегчыць вашае становішча ўжо сёння.

 

У будучыні я, як галоўны апанент гэтай улады гарантую, што з вяртаннем Беларусі на нармальны шлях развіцця, па якому ідуць усе нашы суседзі, усе ўшчамляючыя вас указы, дэкрэты і інструкцыі будуць адмененыя. Мы разам з Вамі вызначым, да якіх межаў будзе зніжаны падатковы цяжар з тым, каб можна не толькі выжываць, але і развіваць свой бізнес, пашыраючы і ўзмацняючы яго. Я перакананы, што грамадства заможна тады, калі заможныя яго грамадзяне, і чым больш заможнымі становяцца прадпрымальнікі, тым больш працоўных месцаў з больш высокімі заробкамі яны ствараюць.

 

Вы - мае выбарцы, людзі, якія зарабляюць самастойна сабе на хлеб, з'яўляецеся маёй апорай. Я ўпэўнены, што менавіта дзелавыя людзі з'яўляюцца галоўнымі прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў.

 

Разам - за прадпрымальніцкую ВОЛЬНУЮ Беларусь!



Перайсці да спісу
Каляндар падзеяў

 

23 лістапада

 

17.45. Мінск, Чырвоны касцёл

Прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас».